
Лявон Вольскі: «Вырасла пакаленьне, якое не цікавіцца творчасьцю беларускіх выканаўцаў, затое падсела на расейскіх артыстаў, якія прапагандуюць вайну»
Лявон Вольскі піша пра падманутыя чаканьні беларусаў у сувязі з няўдалым канцэртам у Мінску аднаго папулярнага расейскага гурта, а таксама пра тое, што можа выклікаць сапраўднае абурэньне і нават «бязьлітасны і бессэнсоўны бунт» жыхароў суседняй «саюзнай» дзяржавы.
Беларускія сацыяльныя сеткі кіпяць. Адзін расейскі гурт, настолькі папулярны ў РБ, што лёгка можа сабраць Палац спорту, падмануў чаканьні сваіх адданых прыхільнікаў. Яны, гэтыя прыхільнікі, загадзя набылі квіткі (яны каштавалі як квіток на эўрапейскі канцэрт топавага заходняга выканаўцы) і са сваіх Крычаваў ды Мачулішчаў у належны час прыехалі ў горад-герой Мінск, дабраліся да Палаца спорту і спадзяваліся пабачыць і пачуць нешта сапраўды ўражвальнае. А ў рэчаіснасьці канцэрт затрымалі на гадзіну, потым франтмэн гэтага маладога, але ўжо вельмі папулярнага ў РБ гурта выйшаў на сцэну ў неадэкватным стане, блытаў ноты і словы, і ўрэшце праз сорак хвілінаў парадаксальнага шоў гурт пакінуў сцэну.
Як пачалі абурацца беларускія спажыўцы маладое расейскае музыкі! Неаднаразова прагучала: «Вярніце нам нашыя грошы, мы ехалі зусім не па тое, каб глядзець на неадэкватнага вакаліста, а хацелі атрымаць сапраўдную асалоду ад якаснага шоў!».
Працяг па спасылцы. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.