
Голад у Беларусі 1930-х — трагедыя, якую ўчыніла савецкая ўлада
7–8 красавіка 1932 года ў Барысаве адбыўся галодны бунт. Ён стаў адным з наступстваў савецкай палітыкі прымусовай калектывізацыі і раскулачвання, якая прывяла да масавага голаду ў паўднёвых раёнах БССР.
Савецкія ўлады забіралі ў сялян зямлю, гаспадаркі і збожжа, а індустрыялізацыя краіны праводзілася ў значнай ступені за кошт вёскі. У адказ на гэта ў розных рэгіёнах СССР успыхвалі сялянскія пратэсты.
Як голад закрануў беларускае Палессе? Чаму людзі адважваліся на адкрыты супраціў савецкай уладзе і чым скончыўся бунт у Барысаве?
Пра гэтыя малавядомыя старонкі беларускай гісторыі — у чарговым выпуску праграмы «Беларускі след» з Паўлам Мажэйкам.