Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Віталём ВайцяховічамВіталя Вайцяховіча ас…

Мінск Навіны

Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Віталём Вайцяховічам

Віталя Вайцяховіча асудзілі да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Першыя пяць гадоў ён павінен быў адбываць прысуд у турме.

Напрыканцы восені 2023 года Віталя перавялі ў турму № 4 у Гродне.

15 жніўня 2026 года ў яго скончыўся турэмны тэрмін. Актуальны адрас Віталя пакуль невядомы.

Калі вы перасякаліся з Віталём за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo