У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбылася адна з самых страшных трагедый у гісторыі БеларусіС…

Мінск Навіны

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбылася адна з самых страшных трагедый у гісторыі Беларусі

Сталінскія каты ў Чорную ноч забілі ў Менску больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Сярод іх — 22 літаратары, у тым ліку Алесь Дудар.

Ён быў адным з галоўных хуліганаў беларускай паэзіі 1920-х. Не баяўся адкрыта адстойваць беларускія інтарэсы: падпісаў «Ліст трох» супраць згортвання беларусізацыі ва ўніверсітэце, а пазней разам з іншымі літаратарамі — «Ліст сямі», у якім выказвалася занепакоенасць нацыянальнай палітыкай партыі.

У сваім вершы «Пасеклі Край наш» паэт адкрыта пісаў пра падзел Беларусі, залежнасць ад Масквы і гандаль беларускімі інтарэсамі.

У 1928 годзе гэта была неверагодная смеласць. Ужо праз год Дудара адправілі ў высылку, а падчас Чорнай ночы расстралялі. Яму было ўсяго 32 гады.

Рэжым спрабаваў знішчыць цэлае пакаленне людзей, якія стваралі беларускую культуру, думалі і гаварылі па-беларуску, але словы аказаліся мацнейшымі за тых, хто хацеў прымусіць іх замаўчаць.