BYSOL спыніў адзін са збораў з-за магчымага махлярства або правакацыіАдзін са збораў на платформе BY…

Мінск Навіны

BYSOL спыніў адзін са збораў з-за магчымага махлярства або правакацыі

Адзін са збораў на платформе BYSOL закрыты датэрмінова ў сувязі з тым, што заяўнік прадставіў падробленыя дакументы, у тым ліку медычную дакументацыю, і выдаваў сябе за іншую асобу.

«Дакументы і фотаздымкі, прадстаўленыя заяўнікам, былі высакаякаснай падробкай, зробленай з дапамогай штучнага інтэлекту. Невядомы выдаваў сябе за жанчыну з анкалагічным захворваннем», – распавядае Аляксандр Кухта, кіраўнік напрамку збораў BYSOL.

Збор быў адкрыты на імя Алены Літвіненка: нібыта ў жанчыны выявілі анкалагічнае захворванне. Насамрэч жанчына ў BYSOL не звярталася. Ад яе імя дзейнічаў невядомы, які падаў для верыфікацыі копію сапраўднага дакумента. У сувязі з гэтым інцыдэнтам мы бачым неабходнасць звярнуцца ў праваахоўныя органы.

Пакуль збор быў актыўны, на яго ахвяравалі каля 500 еўра. Гэтыя сродкі не трапілі да зламысніка. Яны будуць вернутыя ахвярадаўцам цягам некалькіх працоўных дзён.

Усе зборы, якія публікуюцца на BYSOL, праходзяць працэдуру верыфікацыі: мы запытваем неабходныя дакументы і высвятляем абставіны сітуацыі. Публічнасць збораў з’яўляецца яшчэ адным этапам праверкі. Тым не менш мы бачым новыя выклікі ў выглядзе распаўсюду інструментаў ШІ і таму ўдасканальваем нашу сістэму верыфікацыі, у тым ліку для таго, каб выяўляць падобныя спробы падману.

Каманда BYSOL