
На сітуацыю звярнула ўвагу @nashaniva. Зацікаўленым прапануюць перайсці ў адмысловы Telegram-бот, дзе спачатку даюць «тэставае заданне»: расклейваць улёткі па горадзе. Кожную трэба сфатаграфаваць, каб давесці «куратару», што «праца» выкананая. Тарыф: 1 еўра за 1 улётку.
Здавалася б, нічога крымінальнага. Аднак уся сутнасць у змесце гэтых улётак. Калі гаворка ідзе пра польскія гарады, то людзям, якія павяліся на «лёгкія грошы», даецца заданне клеіць інструкцыю «як паводзіць сябе ў выпадку акупацыі». Мясцовых жыхароў заклікаюць «не правакаваць» акупантаў, не здымаць вайсковую тэхніку акупанта, не перашкаджаць яе руху і гэтак далей. Калі ў часе распаўсюджвання такіх «інструкцый» у мінакоў узнікнуць пытанні, «куратары» раяць адказваць, што ідзе падрыхтоўка да здымак фільму або праводзіцца сацыяльны эксперымент.
Тых «выдатнікаў», якія далі рады з «тэставым заданнем», пераводзяць «на павышэнне»: даручаюць фатаграфаваць стратэгічныя аб’екты і выконваць «іншую працу», за якую могуць плаціць ужо ад 150 да 1400 еўраў.
Будзьце пільнымі, не пераходзьце па сумнеўных спасылках у Telegram ды не запускайце сумнеўныя боты