
У Гомелі ўпершыню з 1990-х гадоў не адбылося набажэнства ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій
Як паведамляе «Флагшток», 2 лістапада каталікі не змаглі сабрацца каля крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы: мясцовыя ўлады ўпершыню не далі дазволу. З 1990-х тут штогод на “Дзяды” маліліся за ахвяр савецкіх рэпрэсій, сярод якіх былі каталіцкія і праваслаўныя святары.
Раней Гомельская праваслаўная епархія таксама ладзіла вечары памяці ахвяр рэпрэсій, а ў Дзмітрыеўскую суботу святары на чале з епіскапам Стэфанам служылі літургію ў саборы. Вернікі збіраліся і каля іншага крыжа ў тым жа лесе. Але ў 2025 годзе епархія ўпершыню не паведаміла пра такі малебен. Сёлета паведамленняў таксама не было.
Пры гэтым беларускія ўлады адмаўляюць факты масавых расстрэлаў НКУС пад Гомелем.