Супраць журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай завялі новую крымінальную справу

Мінск Навіны

Супраць журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай завялі новую крымінальную справу

Пра гэта яна напісала ў Facebook. Бацькоў журналісткі ўжо выклікалі ў Следчы камітэт. Артыкул, паводле якога заведзеная справа, пакуль невядомы.

Андрэева выйшла на волю ў сакавіку 2026 года пасля пяці гадоў і чатырох месяцаў зняволення. Яе вызвалілі разам з іншымі 250 палітвязнямі і дэпартавалі ў Літву.