
Aliaksandr Cyargeenka і Marek Więckowski у перадапошнім нумары Geographia Polonica звяртаюць увагу: першапачаткова Брэсцкая крэпасць будавалася Царскай Расіяй у XIX ст. як комплексная сістэма, дзе Цытадэль абыходзілі тры знешнія ўмацаванні: Тэрэспальскае (на захадзе), Валынскае (на поўдні) і Кобрынскае (на поўначы і ўсходзе). Сучасная мяжа па рацэ Заходні Буг праходзіць акурат паміж Цытадэллю і Тэрэспальскім умацаваннем.
На польскім баку для наведвання турыстамі адкрыты толькі два аб’екты («Залы памяці»): парахавы склад у Тэрэспалі і абарончыя казармы ў Кабылянах. Колькасць наведвальнікаў тут значна меншая ў параўнанні з комплексам у Беларусі. Большасць іх складаюць палякі, за імі ідуць турысты з нямецкамоўных краін, а наведвальнікаў з Беларусі і Расіі няшмат.
У Польшчы акцэнт робіцца на абароне крэпасці польскімі войскамі ад нацысцкіх войскаў у верасні 1939 г. Тэрэспальскі пункт таксама ўспрымаецца як месца сутыкнення розных імперый/рэжымаў.