
143 гады таму нарадзіўся чалавек-энцыклапедыя, гісторык, мовазнаўца, пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, акадэмік і кіраўнік ураду БНР.
Ластоўскі прысвяціў жыццё беларускай культуры і нацыянальнай ідэі. Даследаваў гісторыю Беларусі, развіваў мову і літаратуру, а таксама папулярызаваў назву «Крывія» як адну з магчымых для нашай краіны.
З гэтай нагоды зрабілі для вас невялікую падборку, якая дапаможа бліжэй пазнаёміцца са спадчынай выбітнага беларуса:
Адкуль узялася назва Беларусі – Крывія? Чаму Ластоўскі прасоўваў крывіцкую ідэю і хто з беларускіх паэтаў называў сябе крывічам – у праграме «Мова Нанова»
«Вусы Скарыны» пра Вацлава Ластоўскага. Спецыяльны выпуск
Калінкавіцкі строй і экспедыцыя Ластоўскага. Якія сакрэты народнага строю захавалі фотаздымкі экспедыцыі 1928 года – у праграме «Нітка Зорка»