
Калі б вас папрасілі з дапамогаю нейкае мэтафары патлумачыць, што сёньня адбываецца ў Беларусі — якою была б гэтая мэтафара?
У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік, сярод іншага, згадвае гістарычную камяніцу ў Магілёве, якую хацелі спачатку ўпарадкаваць пад музэй гісторыі места, але затым аддалі будынак расейцам. У выніку першае ж, што зрабілі новыя гаспадары — замалявалі шыкоўны мурал на сьцяне камяніцы, на якім быў выяўлены герб Магілёва. Як вам мэтафара? Як вам паводзіны новых гаспадароў камяніцы?
Тут расейцы, урэшце, падвезьлі тлумачэньне, чаго яны, расейцы, да нас, беларусаў, гэтак пруцца і пруцца, каб зрабіць від на жыхарства ў нашай краіне. І гаворка — не пра ўжо мэмную «малочку» альбо настальгію па Савецкім Саюзе. Блогерка з Кемерава Ганна Мяжонак расклала асноўныя прычыны гэтага зьявішча літаральна на трох пальцах:
1) ашчаджэньне трох-чатырох мільёнаў расейскіх рублёў пры набыцьці аўта — праз адсутнасьць у нашай краіне драконаўскіх утылізацыйных збораў;
2) у Беларусі расейскім дзецям куды лягчэй паступіць ва ўнівэрсытэт — праз адсутнасьць моўнага бар’еру;
3) магчымасьць вывесьці сацсеткі з-пад расейскай юрысдыкцыі.
Пералік да геніяльнасьці просты і красамоўны. Тут можна доўга й падрабязна тлумачыць кожны пункт, прычыны яго зьяўленьня і, што куды важней, наступствы для нас, беларусаў. А можна наадварот выявіць яшчэ большую геніяльнасьць і падсумаваць увесь гэты пералік літаральна адным сказам.
Падрабязьней. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.