
Нарадзіўся 9 лістапада 1945 года ў горадзе над Бугам. Скончыў Брэсцкую музычную вучэльню па класе домры.
Служыў ва Уруччы разам з будучымі «песнярамі» — Уладзімірам Мулявіным і Валерыем Яшкіным. Пасля працаваў у Мінскай філармоніі, дзе музыкі сталі акампануючай групай ансамбля «Лявоніха».
У 1968 годзе Тышко ўвайшоў у склад ВІА «Лявоны», а праз два гады прапанаваў новую назву — «Песняры». У калектыве іграў на бас-гітары, спяваў і пісаў вершы.
У 1981 годзе пасля гастроляў па Лацінскай Амерыцы добраахвотна пакінуў гурт. Некалькі гадоў выступаў разам з братам Эдуардам у мінскіх рэстаранах, выкладаў, а пазней з’ехаў у Ізраіль.
З 1991 года жыве ў Хайфе, працягвае пісаць вершы і падтрымлівае сувязь з радзімай. У 2009 годзе вярнуўся на сцэну разам з «Беларускімі Песнярамі» на фэсце «Залаты шлягер» у Магілёве.
Шчыра віншуем таленавітага брэстаўчаніна з юбілеем! Няхай здароўе, творчыя сілы і любоў да музыкі застаюцца з ім яшчэ на многія гады.