Мінулай ноччу дрон лётаў над Берасцейшчынай, а гэтым ранкам БПЛА назіралі над ГомлемВыданне @flagsh…

Мінск Навіны

Мінулай ноччу дрон лётаў над Берасцейшчынай, а гэтым ранкам БПЛА назіралі над Гомлем

Выданне @flagshtok працягвае збіраць звесткі пра БПЛА, якія аказваюцца ў беларускай паветранай прасторы.

Згодна з назіраннямі ўкраінскіх маніторынгавых паблікаў, учора беспілотнік даляцеў да вёскі Прыбарава (Берасцейскі раён, на самай мяжы з Польшчаю). Гэта было прыкладна а 2:30. Яшчэ два дроны пазней рухаліся «звыклым маршрутам» праз Гомельшчыну ў бок Чарнобыля.

Сёння рэактыўны БПЛА ляцеў непасрэдна над Гомлем, далей накіроўваўся праз паветраную прастору над Рэчыцкім ды Лоеўскім раёнамі, трымаючы курс на Чарнігаўшчыну. Хутчэй за ўсё, гэты дрон запусцілі з Бранскай вобласці.