
Мігранты рызыкнулі пралезці з Беларусі ў Літву праз трубу. Як поспехі?
Вадапрапускная труба дыяметрам каля трох метраў на першы погляд выглядала як зручнае месца для незаўважнага патрапляння ў Еўразвяз. Вось толькі ёсць нюанс: выхад з трубы на літоўскі бок перакрыты металічнай брамаю з кратамі.
Мігранты мелі свой план і для вырашэння гэтай праблемы, бо ўзброіліся (або хтосьці іх узброіў) нажніцамі для металу. Аднак у выніку іхная задумка правалілася – нажніцы з брамаю не справіліся. Да таго ж, на месца аператыўна прыехалі літоўскія памежнікі, якія пабачылі «гасцей» на камерах відэаназірання.
У выніку парушальнікі мяжы правялі ў трубе каля хвіліны, а потым вярнуліся на беларускі бок.