
Ужо сёньня: 100 гадоў таму ў Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны габрэйскі тэатар
Гісторыя Дзяржаўнага габрэйскага тэатру пачалася ў 1921 годзе, калі актор і пастаноўшчык Міхаіл Рафальскі сабраў групу моладзі з гарадоў і мястэчак Беларусі. Будучым акторам было па 15-16 гадоў.
Праз чатыры гады, пасьпяхова скончыўшы навучаньне ў Маскве, усе студэнты вярнуліся ў Менск і склалі аснову трупы. 21 кастрычніка 1926 году тэатар даў першы паказ. Да 1937 году ў рэпэртуары Дзяржаўнага габрэйскага тэатру БССР было ўжо 26 спэктакляў, большасьць — паводле пʼесаў габрэйскіх драматургаў. Што было з тэатрам далей — расказваем у матэрыяле «Іх не папярэдзілі, што трэба ўцякаць».
Пра іншыя гістарычныя падзеі 21 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды