
У 2025 годзе выручка беларускага Wildberries перавысіла 9 мільярдаў рублёў, а чысты прыбытак склаў 295 мільёнаў. У лютым таго ж года Лукашэнка паабяцаў падтрымку маркетплэйсу. А ўжо праз два тыдні ў кампаніі з’явіўся новы акцыянер — «ТД Квадрат», які атрымаў 10% беларускага Wildberries і 10% аператара WB Taxi.
За 2025 год «ТД Квадрат» атрымаў ад Wildberries больш за 70 мільёнаў рублёў дывідэндаў — амаль чвэрць усяго чыстага прыбытку маркетплэйса. Пры гэтым сама фірма фактычна не вяла аперацыйнай дзейнасці. Яшчэ 26,7 мільёна рублёў яна выплаціла дывідэндамі свайму акцыянеру.