
У рубрыцы «Мама, не журыся» на Budzma.org Лявон Вольскі разважае пра пратэсты ў Францыі і параўноўвае іх з пратэстамі ў Беларусі.
Пра Парыж напісана безьліч тэкстаў. Камусьці ён падабаецца, хтосьці крывіцца, маўляў, што вы ў ім знайшлі? Нехта зьезьдзіў і вельмі рады — пабачыў Нотр-Дам, цэнтр Пампіду, Елісейскія палі… Іншы чалавек абураецца: бруд, смурод, афрыканскія ды арабскія кварталы, злачыннасьць — і гэта той самы Парыж, сталіца Францыі?!
У школе я вучыў францускую мову. Натуральна, так да канца і ня вывучыў, дзеля гэтага трэба было студыяваць у навучальнай установе з прыдомкам «спэц» альбо з дадаткам «з ухілам». Я ж навучаўся ў звычайнай школе № 127 у Фрунзэнскім раёне, таму мае веды захрасьлі недзе ў раёне future simple ды future proche. Але мне, малому вучню, запомніліся (я дагэтуль іх памятаю) тэмы пра Парыж — пляц Згоды, палац Інвалідаў, Нотр-Дам, вежу Эйфэля… Я глядзеў на малюнкі ў падручніку і ўяўляў, што я там — у чароўным Парыжы, зь ягонай імпэрскай вышынёю будынкаў, каналамі, бульварамі й сквэрамі…
Першым разам я быў у Парыжы праездам. Мэтро давезла мяне да Ліёнскага вакзалу — і я зьехаў. Другім разам часу было крыху болей — тры гадзіны. Але таксама пабачыў няшмат. І толькі ў лістападзе 2014-га наведаў сталіцу Францыі як паўнавартасны турыст. Яшчэ не было тэрактаў у кавярні ў цэнтры гораду і ў «Charlie Hebdo», але спэцназ каля Трыумфальнай аркі ўважліва ўчытваўся ў твары мінакоў — мяйсцовых і турыстаў — здавалася, мужчыны й жанчыны ў форме і са зброяй усіх сканавалі.
Падрабязней.