
У Полацку вырабляюць бронекамізэлькі «ZoV» – «правераныя ў баявых умовах»
Уцягнутым у расейскую ваенку апынулася беларускае прадпрыемства «ПОЛСПО» Бронекамізэлькі беларускай вытворчасці прадаюць у Расеі за 115 тысяч рублёў (каля $1400).
Назва камізэлькі складзеная з літараў Z, O і V, якія на пачатку поўнамаштабнай вайны выкарыстоўваліся як пазнакі на расейскай ваеннай тэхніцы, і праз гэта сталі сімваламі прыхільнікаў расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Акрамя расейскіх вайскоўцаў гэтую камізэльку выкарыстоўваюць і беларускія сілавікі і спецслужбы.
Падрабязнасці — па спасылцы
Адкрыць спасылку ў Беларусі