
У дачыненні да дзевяці чалавек распачалі спецыяльную вытворчасць. Пра гэта сведчыць пералік Следчага камітэта.
Спецыяльную вытворчасць распачалі ў дачыненні да Івана Амеляна, Станіслава Ботвіна, Вольгі Нехайчык, Наталлі Гужовай, Кастуся Кірыленкі і Лізаветы Плітнік.
Усіх шасцярых у лістападзе 2024 года ўнеслі ў спіс удзельнікаў так званага «экстрэмісцкага фармавання» «Ордэн». Паводле КДБ, у яго ўваходзяць дваровыя суполкі «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солидарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», а таксама арганізацыя «Соседи».
У пераліку Следчага камітэта таксама згадваюцца Ірына Трафімік, Ігар Ліхач і Андрэй Пупкевіч. Раней іх не называлі датычнымі да «Ордэна».
Усіх дзевяцярых абвінавачваюць у “змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады” і “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні”.