
Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Віталь “Вітушка” Трыгубаў. Яго не стала 19 кастрычніка падчас выканання баявой задачы. Паводле пабрацімаў, у сваім апошнім баі Віталь прыкрыў сабой байцоў батальёна Hatred.
Трыгубаў быў сябрам і сакратаром “Маладога Фронту”, ваяваў у падраздзяленнях “Волат” і “Тэрор”. У лютым 2022 года ён быў сярод першых беларускіх добраахвотнікаў, якія рушылі бараніць Кіеў.
Развітанне з Віталём адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве.