Перастае існаваць газета, у якой некалі ўпершыню надрукавалі праўду пра КурапатыЗ 2027 года «Літара…

Мінск Навіны

Перастае існаваць газета, у якой некалі ўпершыню надрукавалі праўду пра Курапаты

З 2027 года «Літаратура і мастацтва» перастане выходзіць як асобная газета і стане дадаткам да «Звязды».

Выданне выходзіла з 1932 года, з перапынкам у часы нямецкай акупацыі. Першы галоўны рэдактар Хацкель Дунец трапіў пад рэпрэсіі і быў забіты 29 кастрычніка 1937 года. У розныя гады газету ўзначальвалі Аркадзь Куляшоў, Анатоль Вярцінскі, Мікола Гіль, Уладзімір Някляеў, Віктар Шніп ды іншыя вядомыя творцы.

У 1988 годзе «Літаратура і мастацтва» першай распавяла пра Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

З 2002 года рэдакцыйная палітыка «ЛіМа» апынулася пад дзяржаўным кантролем. А з 2020-га афіцыйныя выданні перасталі друкаваць «нядобранадзейных» творцаў.