
Былым палітзняволеным братам Цімуру і Тамазу Піпія пасля 4 лістапада няма дзе жыць. Яны просяць дапамогі.
31-гадовы Цімур і 26-гадовы Тамаз Піпія — родныя браты і футбольныя заўзятары беларускага клуба «МТЗ-РІПА». Іх затрымалі ў 2020 годзе падчас таемнай інаўгурацыі дыктатара і асудзілі па палітычна матываваных абвінавачаннях больш чым на 6 гадоў калоніі кожнага.
У гэтым годзе браты выйшлі на волю. Пасля вызвалення ім далі тры дні, каб пакінуць краіну, інакш — зноў турма.
Цяпер яны знаходзяцца ў Літве і чакаюць рашэння аб выдачы дазволу на жыхарства. Грошы ў іх скончыліся, без дакументаў ім цяжка знайсці працу, а 4 лістапада яны застануцца без жылля.
Праявіць салідарнасць і падтрымаць Цімура і Тамаза можна праз збор BYSOL.