
Пажар у «Арліным гняздзе» Гітлера: паліцыя падазрае падпал
У Баварскіх альпах моцна пацярпеў ад агню «Кельштайнхаус» (таксама вядомы як «Арлінае гняздо») – рэзідэнцыя, пабудаваная для фюрэра Трэцяга Райху напрыканцы 1930-х гадоў. Хоць вельмі часта Гітлер ёю не карыстаўся, толькі зрэдка прымаючы там замежных дыпламатаў або іншых высокапасадовых гасцей.
Маштабны пажар распачаўся ў гістарычным будынку ўчора каля 22-й гадзіны. Пажарныя скончылі змагацца з агнём толькі каля апоўначы. Паводле нямецкіх медыяў, адзін чалавек быў затрыманы па падазрэнні ў падпале, аднак пакуль гэтая версія загарання не пацверджаная.