
419 чалавек у Беларусі асудзілі за салідарнасьць з Украінай: https://smarturl.click/4y9A71
Сярод іх – тыя, хто перадаваў інфармацыю пра расейскую вайсковую тэхніку, ахвяраваў грошы Ўкраіне, спрабаваў сарваць вайсковую лягістыку Расеі, хацеў ваяваць на ўкраінскім баку ці проста публічна выказваўся супраць вайны.
Найбольш масавая – «справа Гаюна»: 222 чалавекі асудзілі за перадачу фота і відэа перамяшчэньня расейскай тэхнікі. Праваабаронцам вядома пра 141 фігуранта справы, 41 зь іх застаецца за кратамі. Перасьлед працягваецца нават цяпер.
За кратамі таксама 10 «рэйкавых партызанаў». Некаторых пры затрыманьні паранілі, зьбівалі і катавалі.