
“Катаванне невідушчага мае для ініцыятараў гэтага здзеку сваю логіку: такое не пройдзе незаўважаным. Гэта стварэнне прэцэдэнта, сігнал выканаўцам: не спадзявайцеся на бяспечную старасць. Бо за тое, што мы [улады цяперашяй Беларусі. — Еўрарадыё] робім зараз са сляпым культуролагам, “бэчэбэшнікі” потым адпомсцяць і вам. Так што не спрабуйце ўхіліцца, працуйце, каб выпаліць тут усё”.
Каб прымусіць сілавікоў слухацца, выкарыстоўваюцца розныя сродкі — ад запалохвання да падвышэння заробкаў і вылучэння жылля, працягвае палітык. “А некаторых нават публічна называюць магчымымі пераемнікамі. Як гэта ні дзіўна, тыя ўспрымаюць абяцанкі ўсур’ёз, — піша ён у сваім тг-канале. — Але нават ужо павязаныя ў рэпрэсіі спадзяюцца ў будучыні неяк пазбегнуць адказнасці ці хаця б мінімізаваць яе.
А многія проста думаюць дацягнуць да пенсіі ў спадзяванні, што новая дэмакратычная ўлада пра іх забудзецца ці не стане жорстка караць старога чалавека. Галоўнае — не занадта свяціцца ў тых рэпрэсіях, калі да пенсіі ўжо блізка”.
Улады ж, у сваю чаргу, занепакоеныя тым, што выканаўцы могуць раптам адмовміцца выконваць іх загады, і што машына рэпрэсій зламаецца. І таму імкнуцца “заматаць” сілавікоў “у дзеянні, якія любы сапраўдны суд прызнае злачынствамі супраць чалавечнасці”.