
У адрозненне ад незаконных рэферэндумаў 1995 і 1996 гадоў у Беларусі, гэтае хіба найменш запамятанае. Адбылося яно 17 кастрычніка 2004 года. Сэнс быў у тым, каб прэзідэнт (канкрэтна асоба Аляксандра Лукашэнкі) мог балатавацца безліч разоў.
Афіцыйна большасць прагаласавала за. Згодна з законам (арт. 112 Выбарчага Кодэкса) пытанні аб абранні і вызваленні прэзідэнта не маглі ўносіцца на рэферэндум. Усё адбывалася на фоне рэпрэсіі, што не вельмі цікавіла насельніцтва і было спалучана з “выбарамі” у парламент.
18 кастрычніка на акцыю пратэста ў Менску на Кастрычніцкая плошчу выйшла 5000 асоб. Усё закончылася арыштамі, таксама як і 19 кастрычніка.
У газеце “Наша Ніва” у артыкуле “Спаўзаньне ў Азію” можна было прачытаць: “Выбараў больш ня будзе. Маралі ў палітыцы ня будзе. Спадзеваў на Расею ня будзе. Усё гэта зразумела было ад 1996 году. Ня ўсім, на жаль (…) Беларусь разьвіталася з ілюзіямі аб дэмакратыі (…) Адгэтуль улада будзе трымацца на дубінках «амон-макутаў».”