
Ананім ахвяраваў больш за $1,5 млн на лячэнне 11-гадовага хлопца з Мазыра
У Арцёма Корбаля мышачная дыстрафія Дзюшэна. За адзін дзень на ягоны дабрачынны рахунак паступіла сума, якой не хапала, каб сабраць $2,9 млн на прэпарат «Элевідзіс».
Бацькі хлопчыка падзякавалі невядомаму дабрачынцу, але не сталі раскрываць яго асобу.
Арцём зможа паехаць у Дубай, каб атрымаць неабходныя лекі.