Звычайны ранак на Гомельшчыне: зноў зафіксаваныя палёты расейскіх дронаўЗгодна з паведамленнямі ўкр…

Мінск Навіны

Звычайны ранак на Гомельшчыне: зноў зафіксаваныя палёты расейскіх дронаў

Згодна з паведамленнямі ўкраінскіх маніторынгавых паблікаў, на якія звярнуў увагу @flagshtok, сёння каля 5-й гадзіны раніцы рэактыўны БПЛА рухаўся курсам на Нароўлю з боку ўкраінскага адцінку зоны адчужэння. Прыкладна праз 10 хвілін ён вярнуўся на тэрыторыю Украіны, паляцеўшы ў кірунку Оўруча.

А 5:30 падобны маршрут паўтарыў яшчэ адзін рэактыўны беспілотнік.

Сумарна ў кастрычніку над Гомельшчынай ужо фіксаваліся 4 дроны. Папярэдняе іхнае «ўварванне» назіралася ў ноч з 4 на 5 кастрычніка.