«У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому»Палітычны аглядал…

Мінск Навіны

«У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому»

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі расказаў у сваім Facebook, што на ягоны адрас паступаюць пагрозы фізічнай расправы. Вызначыць аўтара ліста немагчыма, бо ён скарыстаўся сэрвісам Atomic Mail, які не паказвае атрымальніку IP-адрас адпраўніка.

«У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому. На ўсякі выпадак паведамляю: такога намеру ў мяне няма. І адмаўляцца ад крытыкі пэўных персон і з’яў я таксама не збіраюся», – напісаў Класкоўскі.

У апошні час Аляксандра Класкоўскага рэзка крытыкаваў у публічным полі Сяргей Ціханоўскі. Аднак ніякіх доказаў таго, што атрыманы палітычным аглядальнікам ліст неяк звязаны з Ціханоўскім, няма.