Беларускага выдаўца Яраслава Іванюка абвясцілі ў вышукЗаснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org…

Мінск Навіны

Беларускага выдаўца Яраслава Іванюка абвясцілі ў вышук

Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк жыве ў Польшчы. Яго дадалі ў расейскую базу вышуку на запыт карных структур Беларусі.

У сакавіку 2026 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» так званую «кааліцыю друкаваных выдавецтваў». У яе ўключылі фонд Kamunikat.org і Яраслава Іванюка.

У ліпені 2023 годзе – Kamunikat.org быў унесены ў спіс заблакаваных рэсурсаў на тэрыторыі Беларусі, але працаваў за мяжой. А ў траўні 2026 года адбылася маштабная хакерская атака на серверы інтэрнэт-бібліятэкі. У выніку былі выдалены файлы, якія назапашваліся за 25 гадоў працы Kamunikat.org. Але ўжо ў чэрвені Яраслаў Іванюк паведамляў, што бібліятэку ўдалося аднавіць.