
Юлія Міцкевіч — праваабаронца, актывістка і гендарная экспертка. Сузаснавальніца FemGroup Belarus, займаецца пытаннямі гендарнай роўнасці, правоў жанчын і ЛГБТК+, іншых уразлівых груп. Яна будзе кансультаваць Офіс Святланы Ціханоўскай у пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя, супрацьдзеяння дыскрымінацыі і гвалту.
Станіслаў Салавей — акушэр-гінеколаг, займаецца пытаннямі рэфармавання беларускай сістэмы аховы здароўя. Ён будзе кансультаваць ОСЦ па пытаннях аховы здароўя, дапамагаць рыхтаваць палітычныя пазіцыі, аналітычныя матэрыялы і публічныя каментары.
Адначасова каардынатарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Раней абавязкі прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК выконвала Юлія Міцкевіч, якая заняла гэтую пасаду пасля прызначэння Вольгі Зазулінскай кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве.