
Ozon удвая павялічыў свае складскія плошчы ў Беларусі. Расійскі маркетплэйс адкрыў два новыя сартавальныя цэнтры агульнай плошчай 38,1 тысячы квадратных метраў. Адзін з іх месціцца ў Балбасаве Аршанскага раёна, другі — у Мінску, у вытворча-складскім комплексе на вуліцы Гарэцкага.
Павялічвае сваю прысутнасць у Беларусі і Wildberries. Кампанія дабудоўвае буйны лагістычны цэнтр (140 тысяч кв. м) у індустрыяльным парку “Вялікі Камень” пад Мінскам і ўжо вядзе набор персаналу. Гэты маркетплейс пачаў будаваць яшчэ адзін склад, плошча якога можа перавысіць 200 тысяч кв. м.
Абедзьве кампаніі сталі пашыраць свае плошчы па-за тэрыторыяй Расіі пасля паспяховых атак украінскіх беспілотнікаў па расійскіх складах.