Сакрэтнае бюро ў Гомлі працуе на расейскую абаронкуМалапублічнае Канструктарскае бюро сістэмнага пр…

Мінск Навіны

Сакрэтнае бюро ў Гомлі працуе на расейскую абаронку

Малапублічнае Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання яшчэ з савецкіх часоў займаецца софтам для складаных радыёлакацыйных і інфармацыйных сістэмаў. Цяпер прадпрыемства належыць расейскай кампаніі «Радыёфізіка», звязанай з ваенна-прамысловым комплексам РФ.

Паводле «Флагштока», у 2024 годзе больш за 94 % прадукцыі гомельскага бюро выраблялася ў інтарэсах Расеі, а ў 2025-м – больш за 91 %.

Сярод іншага КБСП распрацоўвала праграмнае забеспячэнне для радыёлакацыйнай станцыі «Волга» пад Ганцавічамі, якая ўваходзіць у расейскую сістэму папярэджання аб ракетным нападзе.

Раней BELPOL сцвярджаў, што больш за 500 беларускіх прадпрыемстваў выконваюць расейскія дзяржаўныя замовы або дапамагаюць абыходзіць санкцыі.

«Флагшток»: сакрэтнае канструктарскае бюро ў Гомлі працуе на ваенна-прамысловы комплекс Расеі

Яшчэ з часоў СССР у Гомлі працуе малапублічнае канструктарскае бюро, звязанае з расейскім ваенна-прамысловым комплексам. Сёння больш за 90% яго прадукцыі вырабляецца ў інтарэсах Расеі, сцвярджае…