У Вільні пачаўся суд за падрыхтоўку палітычных забойстваў. Сярод падсудных — беларус → https://smart…

Мінск Навіны

У Вільні пачаўся суд за падрыхтоўку палітычных забойстваў. Сярод падсудных — беларус → https://smarturl.click/kqyGRo

У Віленскім акруговым судзе ў пятніцу адбылося першае пасяджэньне ў справе падрыхтоўкі забойства літоўскага грамадзкага дзеяча Валдаса Барткявічуса і лідэра башкірскага нацыянальнага руху Руслана Габасава, які жыве ў Літве, перадае LRT.

Сярод падсудных — грамадзянін Беларусі Вадзім Дубойскі. Найверагодней — былы палітвязень, якога зьбіраюцца завочна судзіць у Беларусі за пратэсты 2020 году.

Судовы працэс будзе закрытым. Справа складаецца з 51 тома.