Беларусы масава паведамляюць аб збоях у працы Яндэкс-таксіСёння зранку пачалі з’яўляцца паведамленні…

Мінск Навіны

Беларусы масава паведамляюць аб збоях у працы Яндэкс-таксі

Сёння зранку пачалі з’яўляцца паведамленні беларусаў у сацсетках аб тым, што яны не могуць скарыстацца сервісам Яндэкс-таксі.

Відавочна, гэта адбылося пасля таго як Украіна нанесла чарговы, ужо трэці удар па датацэнтрах расійскай карпарацыі Яндэкс.

Нагадаем, прыватная кампанія “Яндэкс” актыўна супрацоўнічае з расійскімі спецслужбамі:, дапамагае распрацоўваць і ўнядраць сістэмы сачэння, перадае ФСБ дадзеныя аб “экстрэмістах” (у прыватнасці, тых, хто рабіў грашовыя пераводы ў падтрымку апазіцыі), рэкламуе рэкрутынг у расійскую армію на сваіх рэсурсах.

Шэраг структураў Яндэкса знаходзяцца пад эўрапейскімі санкцыямі.

Для нас вельмі сімптаматычна, што зараз тысячы беларусаў пакутуюць з-за атак на расійскую кампанію, бо гэта таксама ёсць следствам бездумнай палітыкі Лукашэнкі, якая супярэчыць нацыянальным інтарэсам.

Сэктар за сэктарам рэжым пад ягоным кіраўніцтвам аддаваў беларускую эканоміку расійцам. Спачатку разам з імі беларуская эканоміка трапляла пад санкцыі, а зараз ужо і пад прамыя наступствы украінскіх удараў.

Спачатку львіная доля беларускага рітэйла была аддадзеная расійскім кампаніям “Ozon” i “Wildberries”. Украіна спаліла іхнія склады — беларусы засталіся без бізнэсаў і без тавараў, бо свой, беларускі бізнэс Лукашэнка разглядае як пагрозу сваёй уладзе.

Зараз тая ж гісторыя з Яндэксам.

Такім чынам выходзіць, што з-за жадання аднаго чалавека быць верным васалам імперыі пакутваць зараз будзе эканоміка цэлай краіны.

І, нарэшце, наступствы праімперскай палітыкі Лукашэнкі пачынаюць адчуваць на сваёй скуры ўсё болей беларусаў.