Мікалай Статкевіч заявіў, што меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у БеларусіСкарыстаўся наг…

Мінск Навіны

Мікалай Статкевіч заявіў, што меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у Беларусі

Скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваю ўдзячнасць кіруючым структурам ЕЗ за дапамогу Украіне ды салідарнасць з паняволенымі краінамі нашага рэгіёну.

Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая ва Украіне і халодная грамадзянская ў нас) – найперш войны за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі.

У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты.

Падтрымка з боку вольнага свету, у якой ЕЗ адыгрывае самую значную ролю, паказвае, што мы не самотныя ў сваёй барацьбе, што сілы свабоды ў свеце пераважаюць сілы тыраніі. І што, урэшце, свабода пераможа рабства.

Беларусь будзе вольнай!