
За данаты затрымалі грамадзяніна Чэхіі, ураджэнца Беларусі: https://smarturl.click/YwLypV
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што гэта ўраджэнец Горадні Віталь Дзямідчык, які стала жыў у Чэхіі з 2006 году. Яго затрымалі 30 чэрвеня 2026 году пасьля таго, як прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. Цяпер 52-гадовага Віталя Дзямідчыка ўтрымліваюць пад вартай у СІЗА № 1 у чаканьні суда.
Мяркуюць, што падставай для яго крымінальнага перасьледу сталі данаты — на падтрымку беларускай апазыцыі ці палка Каліноўскага.