
Спектакль «Сіндром Гаргоны» (Gorgon Syndrome), 6-8 Лістапада, London
NODOstage — незалежная тэатральная група беларускіх і ўкраінскіх актрыс і рэжысёраў, якія зараз жывуць і працуюць у Польшчы.
Запрашаем вас на наш спектакль «Сіндром Гаргоны» (Gorgon Syndrome), які пройдзе у Лондане ў межах Voila! Theatre Festival.
У аснове спектакля — міф пра Медузу Гаргону і рэальныя жаночыя гісторыі. Мы гаворым пра гвалт над жанчынамі ў розных яго праявах, пра траўму, маўчанне і пра тое, як важна аднойчы знайсці ў сабе сілы загаварыць.
Спектакль ідзе на рускай і англійскай мовах з англійскімі субтытрамі. Працягласць — 60 хвілін.
Дзе: Etcetera Theatre, Camden
Калі: 6–8 лістапада
Квіткі: https://www.voilafestival.co.uk/events/gorgon-syndrome/