
Украіна дастаўляе дронамі гуманітарку ў блакадныя Алешкі, але акупанты караюць за атрыманне пасылак
У блакадны горад, якія перажыве гуманітарную катастрофу Украіна даставіла каля 6 тонаў ежы:
«Аперацыя патрабавала ювелірнай дакладнасці аператараў і велізарнай Вытрымкі алешкаўцаў. Акупацыйны расейскі кантынгент працягвае ладзіць паляванне на дроны, адбіраць ежу і запалохваць насельніцтва, але спыніць такія гуманітарныя місіі ім не ўдасца»
– кажа кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.
Ён кажа, што расейскія войскі караюць, у тым ліку жорстка збіваюць жыхароў гораду за тое, што тыя забіраюць ежу.
У акупаваных Алешках каля 2 тысяч жыхароў застаюцца фактычна ў закладніках расейцаў і выжываюць без ежы, вады ды электрычнасці. Апошні раз прадукты ў крамы завозілі ў траўні. Падыходы да гораду замінаваныя.