Па заканчэнні паездкі ў ЗША Анджэй Пачобут вернецца да працы ў “Газеце Выборчай”. Пакуль не вырашана…

Мінск Навіны

Па заканчэнні паездкі ў ЗША Анджэй Пачобут вернецца да працы ў “Газеце Выборчай”. Пакуль не вырашана, у якой канкрэтна якасці, але ён дакладна будзе асвятляць сітуацыю ў Беларусі.

Пры гэтым Пачобут не адмаўляецца ад жадання вярнуцца ў Беларусь. Ён не ведае, ці дазволяць беларускія ўлады яму яшчэ раз перасячы мяжу і, калі так, як яны будуць рэагаваць на тое, што ён працуе там як журналіст. З гэтым і звязаная няпэўнасць у яго далейшым статусе, расказала @euroradio крыніца ў “Выборчай”.

Да канца года Пачобут збіраецца дапісаць кнігу пра досвед, атрыманы за гады зняволення ў Беларусі.

Gazeta Wyborcza — буйное польскае выданне, заснаванае ў 1989 годзе на хвалі дэмакратычных пераменаў. Анджэй Пачобут супрацоўнічае з ёю з 2006 года.