Мова родная, мова дзядоў,Мова веры маёй і надзеі,Ты прайшла праз нягоды вякоў,Ды не страціла сілы і …

Мова родная, мова дзядоў,
Мова веры маёй і надзеі,
Ты прайшла праз нягоды вякоў,
Ды не страціла сілы і веры.

Сёння годна гучыш на зямлі
З вуснаў нашых дзяцей і ўнукаў,
Вывучаюць і горда нясуць
Праз нягоды цябе без прынуку.

Словы ласкі, любові, дабра
Так пяшчотна гучаць, мілагучна.
Ты падобная звону крыніц,
З шумам ветру ў полі сугучна.

Разам з намі была ты ў журбе,
Ваявала на фронце, у тыле.
Наш паклон самы нізкі табе,
Верым шчыра – ніколі не згінеш.

Будзеш вечна гучаць над зямлёй
Беларусі маёй блаславёнай.
Хай гавораць на мове маёй
Землякоў-беларусаў мільёны!

Алена АБРАМЧЫК