У Беларусі запусцілі клон Instagram без «экстрэмізму». Але зарэгістравацца там не так простаДоступ …

Мінск Навіны

У Беларусі запусцілі клон Instagram без «экстрэмізму». Але зарэгістравацца там не так проста

Доступ да сацсеткі YALINK заблакаваны з-за мяжы, а для рэгістрацыі ўнутры краіны патрэбнае запрашэнне. Платформа забараняе кантэнт, які рэжым лічыць «экстрэмісцкім», і, у выпадку чаго, будзе перадаваць інфармацыю сілавікам.

Сярод першых карыстальнікаў – чыноўнікі, прадстаўнікі БРСМ і некалькі праўладных блогераў. Пакуль у YALINK каля 200 карыстальнікаў. Сацсетка працуе толькі ў вэб-версіі, а яе стужка, паводле водгукаў, выглядае як сумесь дзяржаўных справаздач, рэкламы і звычайных публікацый.

На навіну звярнула ўвагу «Зеркало».