
Двое забітых, удава ў псыхіятрычнай лякарні, 135 асуджаных. Узгадваем справу Андрэя Зельцара: https://www.svaboda.org/a/33865632.html
5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі двое 31-гадовых мужчын — супрацоўнік EPAM і афіцэр КДБ. Марыя Ўсьпенская, удава Зельцара, дагэтуль знаходзіцца на прымусовым лячэньні ў «Навінках».
135 чалавек былі асуджаныя за камэнтары ў сацсетках пра падзеі ў кватэры. Некаторых каралі нават за лайкі пад допісамі са спачуваньнямі сям’і Зельцара.
Узгадваем гэтую гучную справу разам з праваабаронцай і адвакаткай, якая абараняла яе фігурантаў.