Лукашэнка прызначыў экс-начальніка Генштабу генэрала Паўла Муравейку намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі (у пераводзе на рэаліі БССР, гэтая пасада роўная сакратару ЦК, які ў наменклатурнай іерархіі стаяў непараўнальна вышэй за начальніка Генштабу Чырвонасьцяжнай беларускай ваеннай акругі, колькі б генэральскіх зорак той ня меў на пагонах).
Муравейка скончыў вайсковую акадэмію ў РФ, ён да мозгу касьцей аддадзены Расеі, што неаднаразова пацьвярджаў і справамі, і словамі (кшталту цынічных «Удар „Арэшнікам“ па Ўкраіне — жэст добрай волі», «Беларусь мае права прарубіць калідор праз Літву»).
Прывітаньне апалягетам тэорыі пра магчымасьць «адрыву Лукашэнкі ад Расеі». Я ўжо больш як трыццаць гадоў пішу, што Лукашэнка — плоць ад плоці чалавек Расеі, і адарваць яно ад Масквы можна, што называецца, толькі зь мясам.