У Оршы малююць новы мурал з  Караткевічам. На старым месцыСёлета ўвесну падчас рамонту дома №2 па ву…

Мінск Навіны

У Оршы малююць новы мурал з  Караткевічам. На старым месцы

Сёлета ўвесну падчас рамонту дома №2 па вул.Марата ў Оршы быў знішчаны мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Тарцавая сцяна гэтага дома выходзіць на вуліцу імя пісьменніка-земляка, і менавіта на ёй быў малюнак, зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. Потым яго схавалі пад тэрмашубай, і факт знікнення ў горадзе цікавосткі, якую любілі і мясцовыя, і турысты, вельмі абурыў грамадскасць.

Цяпер  на тым самым месцы зноў будзе мурал. Да 96-х угодкаў пісьменніка ( 26 лістапада) яго абяцае скончыць мастачка Любоў Рабека, якая супрацоўнічае з творчым аб’яднаннем “Shakola art”. У гэтым мастацкім жанры яна працуе толькі другі год.

Партрэт Уладзіміра Караткевіча будзе каляровым і на фоне прыроды. Раней на мурале, апрача партрэта, былі малюнкі самога пісьменніка і цытаты з ягоных твораў. Радок “Быў.Ёсць.Буду.” вырашана пакінуць.