Беларуска напісала, што ейнаму сыну забаранілі прыходзіць у школу ў пола – і адкрыла партал у пекла…

Мінск Навіны

Беларуска напісала, што ейнаму сыну забаранілі прыходзіць у школу ў пола – і адкрыла партал у пекла ў каментарах

Жанчына распавяла ў Threads, што ў школе белае класічнае пола раптам назвалі вопраткай, якая не адпавядае дзелавому стылю.

Пост сабраў больш за 63 тысячы праглядаў, а ў каментарах беларусы пачалі абурацца, ды дзяліцца сваімі гісторыямі.