Увесь Блізкі Усход стаіць на вушах праз інцыдэнт на борце flydubai. Пасажыры расказалі, што на аднаг…

Мінск Навіны

Увесь Блізкі Усход стаіць на вушах праз інцыдэнт на борце flydubai. Пасажыры расказалі, што на аднаго з пілотаў напалі з нажом проста ў кабіне: “У пэўны момант мы думалі, што жывымі з самалёта не выйдзем”.

Мірыям, якая ляцела ранішнім рэйсам з Дубая ў Тэль-Авіў, расказала, што падчас палёту пасажыры пачулі крыкі. Калі адчынілі дзверы кабіны, там была кроў. Адзін з пілотаў, паводле яе, атрымаў удар складаным нажом.

Злачынцу абясшкодзілі. Пасля гэтага самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў Саудаўскай Аравіі.

Паводле іншай, больш драматычнай версіі здарэння, адзін з пілотаў хацеў скончыць жыццё самагубтвам і пачаў рэзка зніжаць самалёт. Другі пілот перашкодзіў яму, пачалася бойка. І вось у гэты момант у кабіну змаглі патрапіць пасажыры.

Пры гэтым, па даных медыяў, адзін з пілотаў гэтага рэйса быў з Расіі, другі — з Украіны.