
Гісторык і сябра БІПГ Цімафей Акудовіч у эфіры «Обычного утра» распавёў пра паходжанне «Дажынак», іх трансфармацыю ў сучаснай Беларусі і пра тое, чаму адна традыцыя можа выглядаць зусім па-рознаму.
Гістарычна «Дажынкі» адзначалі заканчэнне сельскагаспадарчых прац. Але ўжо ў XIX стагоддзі часткай свята была сустрэча сялян з панам — своеасаблівы кантакт «ніжэйшых» з «вышэйшымі». На думку Акудовіча, гэта магло паспрыяць таму, што ў сучаснай Беларусі «Дажынкі» сталі важнай дзяржаўнай падзеяй.
Чым беларускія «Дажынкі» адрозніваюцца ад падобных свят у Польшчы? Чаму справа не ў саламяных фігурах, кірмашах ці папулярнай музыцы, а ў тым, хто і для каго арганізуе свята? І ці могуць традыцыйныя вясковыя святы захавацца, калі вясковая супольнасць змяншаецца? Акудовіч мяркуе, што яны могуць атрымаць новы сэнс — стаць для гарадскіх людзей спосабам вяртання да прыроды і традыцыі.