
Украіна ўпершыню запусьціла ўласную балістычную ракету «Пэлікан» → https://smarturl.click/x85aML
Украіна 1 кастрычніка правяла першы баявы запуск балістычнай ракеты FP-7 уласнай вытворчасьці. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт краіны Ўладзімір Зяленскі.
У сваім тэлеграм-канале ён апублікаваў відэа запуску і заявіў, што цяпер справа за сэрыйнай вытворчасьцю.
Галоўны канструктар Fire Point Дзяніс Штылерман у інтэрвію Reuters казаў пра падабенства FP-7 да амэрыканскай ракетнай сыстэмы ATACMS, якую Ўкраіна пасьпяхова выкарыстоўвае на вайне.