Кніга Мікалая Статкевіча — цяпер ва Ўроцлаве!З 2 па 4 кастрычніка зборнік турэмных эсэ «І гэта ўсё ў…

Мінск Навіны

Кніга Мікалая Статкевіча — цяпер ва Ўроцлаве!

З 2 па 4 кастрычніка зборнік турэмных эсэ «І гэта ўсё ў табе» можна будзе набыць на беларускім фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Фестываль аб’яднае беларускіх літаратараў, перакладчыкаў, кнігавыдаўцоў, вучоных і мастацкіх дзеячоў. На працягу трох дзён гасцей чакаюць дыскусіі, сустрэчы, імпрэзы і прэзентацыі кніг. Незалежныя беларускія выдавецтвы прадставяць свае кнігі — сярод удзельнікаў будзе і «Камунікат», дзе ў гэтым годзе выпусцілі кнігу Мікалая Статкевіча.

Нагадаем, у аснову кнігі пакладзеныя эсэ, над якімі Статкевіч працаваў у 2023 годзе ў ШІЗА. Пасля выхаду з ізалятара ён запісаў тэксты, але супрацоўнікі калоніі забралі іх перад яго выхадам на волю. Аднак Мікалая Віктаравіча гэта не спыніла, і ён узнавіў іх па памяці.

Набыць кнігу эсэ будзе можна па адрасе:

Wroclaw, Ossolineum, ul. Szewska, 37